Маці


Калі была я немауля яшчэ,
Калі цябе ўжо кабетай звалі,
Ты ўдзень і ўноч глядзела на мяне.
Любоў твае мне рукі аддавалі.
І раптам штось мая душа сказала.
Пачула ты святое гэта”мама”.
Ці ты бярэш у далонь руку маю,
Ці ты гаворыш проста:”Добрай ночы”.
Я больш усяго на свеце так люблю,
Калі аб чымсьці мараць твае вочы.
Ці я цябе чым-небудзь так пакрыўджу.
За гэтае сябе я ненавіджу…
Тады маўчыш, нічога не гаворыш,
І ледзь заўважна свае бровы зводзіш.
І цяжка мне сказаць табе”люблю”,
І цяжка мне сказаць табе”прабач”.
Я нават ні слізінкі не пралью.
Матуля, родная мая, не плач!..
Твой добры погляд я наурад забуду,
Тваім вачам заўжды маліцца буду.
І не вазьмуць мяне нічые пракляцці,
Пакуль ты будзеш побач, маці.