РАЗДЗЕЛ І

РАЗДЗЕЛ І.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Новы час вымагае новых метадаў, формаў ды інструментаў палітычнай і грамадскай дзейнасці. Таму мы заяўляем аб стварэнні сваіх структураў і пераходзім да пабудовы і рэгістрацыі сучаснай арганізацыі нацыянальна-дзяржаўніцкага кірунку. Беларускія гiстарычныя традыцыі мы зліем у маладой патрыятычнай сіле з ідэямі сацыяльнай справядлівасці i нацыянальнай салідарнасці.


1. Назва грамадскага аб'яднання.

Арганізацыя "Правы Альянс" (далей па тэксту ПА - скарочаная назва) з'яўляецца дабраахвотным грамадскім аб'яднаннем, створаным на аснове агульных інтарэсаў для сумеснай дзейнасці па рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў.
Поўная назва грамадскага аб'яднання:
- на беларускай мове - Правы Альянс;
- на расейскай мове - Правый Альянс;

- на ангельскай мове - the Right Alliance.

2. Тэрыторыя дзейнасці.
ПА з'яўляецца рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем і дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

3. Юрыдычны статус.
ПА з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пэўную маёмасць, самастойны баланс, нясе персанальную адказнасць па сваім абавязкам, можа мець разліковы і валютныя рахункі, ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, быць істцом і адказчыкам у судзе.
ПА мае асабістую сімволіку, пячатку, штампы са сваімі найменнямі, бланкі і іншыя рэквізіты.

4. Міжнародныя стасункі.
ПА можа ўдзельнічаць у дзейнасці міжнародных (неўрадавых) арганізацый, падтрымліваць прамыя міжнародныя стасункі, удзельнічаць у міжнародных мерапрыемствах, не супярэчачых заканадаўству i абавязацельствам РБ.


РАЗДЗЕЛ ІІ.
МЭТЫ, ЗАДАЧЫ І МЕТАДЫ ДЗЕЙНАСЦІ ПА

1. Мэты дзейнасці ПА.
Асноўнай мэтай нашай дзейнасці з'яўляецца садзейнічанне пабудове моцнай, дэмакратычнай, прававой, суверэннай дзяржавы, якая на дадзеным гістарычным этапе павінна адыгрываць у сусветнай палітыцы сваю ролю, падобную той, што адыгрывала ў сярэднявеччы старажытная беларуская дзяржава - Вялікае Княства Літоўскае.

2. Задачы ПА:
1) прапаганда нацыянальнай дзяржаўнай ідэі сярод грамадства;

2) садзейнічанне развіццю грамадзянскай ініцыятывы, накіраванай на рэалізацыю канстытуцыйных правоў грамадзян РБ і на пабудову дэмакратычнай, прававой, суверэннай дзяржавы;

3) падрыхтоўка праграм і прапаноў па вырашэнню пытанняў і праблемаў у розных сферах жыцця грамадства. Прадстаўленне іх зацікаўленым юрыдычным і фізічным асобам для іх рэалізацыі;

4) дапамога і садзейнічанне дзяржаўным органам у пабудове беларускага грамадства, заснаванага на сваіх нацыянальных і сацыяльных традыцыях, а таксама падтрымка асобных прадстаўнікоў органаў улады і прыватных асобаў, маючых агульныя мэты з ПА;

5) ажыццяўленне культурна-асветніцкай дзейнасці, уключаючы вывучэнне гісторыі Беларусі, захаванне роднай мовы і традыцый беларусаў;

6) прапаганда здаровага ладу жыцця і падтрымка спорту з мэтаю выхавання духоўна i фізычна здаровага пакалення;

7) ажыццяўленне эфектыўнай моладзевай палітыкі, падтрымка актыўнай і таленавітай моладзі ў рэалізацыі яе грамадска-карыснай дзейнасці;

8) развіццё экалагічнай культуры, стварэнне сістэмаў экалагiчнага кантролю і маніторынгу;

9) развіццё і прапаганда нацыянальнага турызму ў Беларусі як стратэгічнага сродку выхавання асобы ў гармоніі з наваколлем;

10) пашырэнне структуры ПА на тэрыторыі РБ, наладжванне сяброўскiх сувязей з беларусамі замежжа.

Таксама да галоўных задач ПА адносяцца адбор і прыцягненне да дзейнасці арганізацыі найбольш валявых, разумных, самаадданых дачок i сыноў беларускай нацыі, якiя ня толькi гатовыя, але i здольныя працаваць на карысць свабоднай i сацыяльна-паспяховай Рэспублікі.


3. Дзейнасць ПА.
Для рэалізацыі сваіх мэтаў "Правы Альянс" будзе весцi працу ў найбольш перспектыўных сацыяльных групах. Па-першае - гэта моладзь (патэнцыял моладзі шматразова пераўзыходзіць патэнцыял старэйшых пакаленняў), беларускія працоўныя i прадпрымальнiкi. Нельга абыходзіць увагай і беларускіх спартсмэнаў з вайскоўцамі. Названыя групы найбольш зацiкаўлены ў захаваннi i ўмацаваннi беларускай суверэннай дзяржавы.
Для заваёвы новых прыхiльнiкаў патрэбна, каб наш рух быў прыцягальным. Ён павiнен мець свой пэўны стыль, быць аптымiстычным, пазiтыўным, канструктыўным i валявым. Сёння людзi ў Беларусi жадаюць стабiльнасцi, упэўненасцi, парадку, і ў свядомасцi грамадзян надзея на стабiльнасць i дабрабыт ў беларускім доме павiнна звязвацца з нашай арганізацыяй.

Для дасягнення статутных мэтаў, ПА дзейнічае наступнымі метадамі:
- сiстэматычна агiтуе i прапагандуе ў беларускiм народзе нацыянальна-дзяржаўніцкую iдэалогiю;
- вывучае і аналізуе пытанні і праблемы дзяржаўнага, грамадскага, сацыяльнага і культурнага жыцця РБ;
- распрацоўвае праграмы і праекты, накіраваныя на вырашэнне выяўленных праблем;
- супрацоўнічае з дзяржаўнымі і недзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, дэпутатамі і палітыкамі, удзельнічае ў грамадска-палітычным жыцці краіны;
- актыўна падтрымлiвае i прапагандуе здаровы лад жыцця, заняткi спортам i нацыянальны турызм;
- ажыццяўляе культурна-асветнiцкую дзейнасць: праводзіць семінары, лекцыі, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы з удзелам шы-рокіх колаў грамадскасці;
- супрацоўнічае са студэнцкімі і іншымі моладзевымі арганізацыямі для рэалізацыі агульных праграмаў на карысць дзяржавы i ўсяго грамадства;
- здзяйсняе вытворча-гаспадарчую, выдавецкую і іншыя віды дзейнасці, адпавядаючыя статутным задачам і не забароненыя дзеючым заканадаўствам;
- дамагаецца забеспячэння міжнародных экалагічных стандартаў, шырокага і аператыўнага інфармавання насельніцтва аб экалагічнай сітуацыі ў краiне;

- атрымлівае і распаўсюджвае інфармацыю, маючую адносіны да дзейнасці ПА;
- стварае, па неабходнасці, структурныя аддзяленні ПА;
- прадстаўляе і абараняе правы і законныя інтарэсы сваіх сябраў у дзяржаўных, гаспадарчых і грамадскіх органах і арганізацыях;
- выкарыстоўвае іншыя метады, не забароненыя дзеючым заканадаўствам.

РАЗДЗЕЛ ІІІ.
СЯБРОЎСТВА Ў ПА. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ СЯБРА ПА

Каб дамагчыся пэўных вынікаў і адэкватна дзейнічаць у сучасных умовах ПА павiнен стаць шырокім моладзевым рухам, якi будзе адлюстроўваць і рэалізоўваць патрэбы сучаснай беларускай моладзі. Для ажыццяўлення такiх задачаў, неабходна мець пэўную структуру. Перш за ўсё, упарадкаванасць павiнна праяўляцца ў наяўнасцi субардынацыі, мабільнасці, дысцыплiны і адказнасці за выконваемую працу.
Таму наша арганізацыя выкарыстоўвае двуступенную сiстэму ўдзелу:
1. Асабіста-ініцыятыўны ўдзел (несістэмны ўдзел у працы арганізацыі, для прыхільнікаў);
2. Актыўна-абавязковы ўдзел (падпарадкаванне і выкананне, для сябраў арганізацыі).

Прыхільнікам ПА з'яўляецца кожны, хто заяўляе пра сваю згоду з мэтамі ПА.
Сябрам ПА можа быць толькі той, хто гатовы на справе змагацца за гэтыя мэты і дамагацца іх рэалізацыі.
Сябрам ПА, дабраахвотна, становіцца прыхільнік арганізацыі, не маладзейшы за 16 год, вылучаны за паказальныя маральна-прафесійныя якасці і працу, альбо за асобыя заслугі перад арганізацыяй. Сяброўства ў ПА надаецца пад адказнасць двух сталых сябраў ПА.

Сяброўства ў ПА можа быць спынена рашэннем Цэнтральнай Рады ПА. Сябра ПА, выключаны са складу арганізацыі, мае права абскардзіць рашэнне Цэнтральнай Рады на Сходзе ПА.


Сябра ПА мае права:
- выбіраць і быць абраным у кіруючыя органы ПА;
- атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці арганізацыі і абраных органаў;
- прымаць удзел (з улікам вопыту, асабістых якасцей і навыкаў) у працы арганізацыйных структураў ПА;
- прымаць удзел у мерапыемствах, пра-вадзімых ПА;
- уносіць прапановы, накіраваныя на рэалізацыю статутных мэтаў;
- свабодна выйсці са складу сябраў арганізацыі.


Сябра ПА павінен:
- выконваць статутныя палажэнні;
- не дапускаць дзеянняў, падрываючых аўтарытэт і рэпутацыю ПА;
- выконваць узятыя на сябе абавязкі;
- падпарадкоўвацца рашэнням кіруючых органаў.

РАЗДЗЕЛ ІV.
МАЁМАСЦЬ ПА

1. ПА можа мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння дзейнасці, прадугледжанай статутам, за выключэннем аб'ектаў і рэчаў, якія могуць знаходзіцца выключна ў маёмасці дзяржавы ці забароненыя ў абароце заканадаўствам.

2. Крыніцы фармавання маёмасці ПА:
- сяброўскія складкі;
- дабраахвотныя ахвяраванні фiзычных і юрыдычных асобаў;
- прыбытак ад выдавецкай і вытворча-гаспадарчай дзейнасці;
- паступленні ад правядзення лекцый, выста-ваў, латэрэяў і іншых мерапрыемстваў;
- іншыя паступленні, не забароненыя дзею-чым заканадаўствам РБ.

3. Сродкі і маёмасць не могуць пераразмяркоўвацца паміж сябрамі ПА і выкарыстоўваюцца толькі для выканання статутных задач.

4. У выпадку спынення сяброўства ў ПА, грашовыя сродкі і маёмасць, перададзеныя яго сябрамі ў валоданне ПА, звароту не падлягаюць.

5. Усе паўнамоцтвы, звязаныя з валоданнем, выкарыстаннем і распараджэннем маёмасцю, прыналежнай ПА, здзяйсняюць выканаўчыя органы ПА.

РАЗДЗЕЛ V.
СТРУКТУРА ПА. КІРУЮЧЫЯ ОРГАНЫ ПА


Для паспяховай і рэзультатыўнай дзейнасці па выкананню рашэнняў кіруючых органаў, сваіх абавязкаў і статутных задач сябры і прыхільнікі ПА могуць аб'ядноўвацца па тэррытарыяльнаму прынцыпу ў суполкі ПА колькасцю 5-10 чалавек.
Суполка ПА простай большасцю абірае старшыню суполкі тэрмінам на адзін год, які ажыццяўляе кіраўніцтва структурай, а таксама адзін раз на тры месяцы дае справаздачу аб дзейнасці суполкі выканаўчым органам ПА.
Суполка ПА рэгіструецца выканаўчымі органамі ПА і ставіцца на ўлік дзяржаўнымі органамі па месцу знаходжання дадзенай структурнай адзінкі.
Суполка ПА можа прыпыніць сваю дзейнасць па рашэнню двух трацін свайго колькаснага складу, альбо па рашэнню Сходу ПА.

Кіруючыя органы ПА.

Вышэйшым органам ПА з'яўляецца Сход ПА, які праводзіцца ў планавым парадку адзін раз на тры гады, альбо датэрмінова, ў надзвычайных сітуацыях. Сход ПА можа праводзіцца па патра-баванню двух трацін колькаснага складу сябраў ПА. У рашэнні аб датэрміновым скліканні Сходу ПА павінна ўказвацца дата і месца яго правяд-зення не пазней, чым за 30 дзён да пачатку яго працы. Дата і месца правядзення Сходу ПА вы-значаецца выканаўчымі органамі ПА.

Удзел у Сходзе прымаюць сябры ПА, вылучаныя структурнымі адзінкамі арганізацыі, а таксама сябры маючыя пасады ў выканаўчых і кантралюючых органах ПА.

Да паўнамоцтваў Сходу ПА адносіцца:
- прыняцце статуту і сімволікі ПА;
- вызначэнне асноўных накірункаў дзейнасці;
- прыняцце змяненняў і дапаўненняў у статут;
- абранне Старшыні ПА, Цэнтральнай Рады ПА і Рэвізійнай камісіі ПА;
- прыняцце рашэння аб ліквідацыі альбо рэ-арганізацыі ПА;
- вырашэнне іншых пытанняў, звязаных з рэ-алізацыяй статутных мэтаў.
На час правядзення Сходу ПА абіраецца старшыня і сакратар Сходу. Рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала простая большасць сябраў ПА, прысутных на Сходзе ПА. Форма галасавання вызначаецца Сходам ПА. Рашэнні Сходу ПА афармляюцца пратаколам, падпісаным старшынёй і сакратаром Сходу ПА.

Выканаўчыя органы ПА.

- Цэнтральная Рада ПА (далей па тэксту ЦР ПА).
- Старшыня ПА;
Выканаўчыя органы ПА выбіраюцца Сходам арганізацыі з ліку сябраў ПА тэрмінам на тры гады.
Сход абірае Старшыню ПА і ЦР ПА (у колькасці трох чалавек). У перыяд паміж Сходамі, працай ПА кіруюць ЦР ПА і Старшыня ПА у межах паўнамоцтваў, вызначаных статутам.

Паўнамоцтвы i абавязкi
Цэнтральнай Рады ПА.

- ЦР ПА зацвярджае структуру, штатны расклад і каштарыс выдаткаў;
- прымае ў ПА новых сябраў і выключае іх са складу арганізацыі згодна са статутнымі палажэннямі;
- прымае рашэнні аб набыцці і выкарыстанні маёмасці;
- кантралюе дзейнасць штатных кіраўнікоў, ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю Старшыні ПА і сябраў арганізацыі;
- арганізуе падрыхтоўку і правядзенне Сходу сябраў ПА;

- зацвярджае ўзоры пячаткаў, штампаў і бланкаў ПА, друкаванай і іншай прадукцыі.
- прымае рашэнні аб уступленні ў дзеючыя саюзы грамадскіх аб'яднанняў;
- вырашае іншыя пытанні, прадугледжаныя статутам ПА;
- дае справаздачу перад Сходам ПА аб сваёй дзейнасці;

Сябра ЦР ПА можа быць вызвалены са сваёй пасады па рашэнню Сходу ПА альбо па асабістаму жаданню.
Паседжанне Цэнтральнай Рады ПА склікаецца не радзей аднаго разу на месяц. Паседжанне ЦР ПА лічыцца паўнамоцным, калі на ім прысутнічае не менш за дзве траціны колькаснага складу сябраў ЦР ПА.

Паўнамоцтвы i абавязкi Старшынi ПА.
Старшыня ПА валодае ўсімі правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы, у тым ліку:
- займаецца арганізацыйнай дзейнасцю ПА згодна са статутнымi палажэннямi;
- кіруе Сходам ПА;
- кіруе правядзеннем паседжанняў ЦР ПА;
- забяспечвае выкананне рашэнняў ЦР ПА;
- прадстаўляе ПА у адносінах з дзяржаўнымі органамі, установамі любых формаў уласнасці, грамадскімі аб'яднаннямі і асобнымі грамадзя-намі;
- падпісвае дакуманты ад імя ПА са згоды ЦР ПА;
- плануе размеркаванне грашовых сродкаў;
- прымае меры для прыцягнення дадатковых рэсурсаў для вырашэння статутных мэтаў;
- адкрывае банкаўскiя рахункi ад iмя ПА са згоды ЦР ПА;

- дае справаздачу перад Сходам ПА аб сваёй дзейнасці;
- прымае рашэнні па пытанням не аднесеным да кампетэнцыі іншых кіруючых органаў ПА;
- у выпадку часовай адсутнасці Старшыні, яго функцыі пераходзяць да аднаго з сябраў ЦР ПА.

Старшыня можа быць вызвалены са сваёй пасады па рашэнню Сходу ПА альбо па асабістаму жаданню.
Паўнамоцтвы выканаўчых органаў спыняюцца з моманту пачатка першага паседжання ізноў абранага складу дадзенага органу.

Кантралюючыя органы.

Рэвізійная камісія ПА (РК ПА).
Для здзяйснення кантролю над фінансава-гаспадарчай дзейнасцю ПА, Сходам арганiзацыi абіраецца Рэвізійная камісія ў складзе двух ча-лавек з ліку сябраў ПА тэрмінам на тры гады.
Да пaўнамоцтваў РК ПА адносяцца:
- ажыццяўленне кантролю за размеркаваннем і выдаткамі грашовых сродкаў ПА;
- нагляд за суцэльным выкарыстаннем маёмасці ПА;
- кантроль над фінансава-гаспадарчай дзейнасцю ПА.

Паўнамоцтвы сябра РК ПА могуць быць спынены датэрмінова па асабістаму жаданню, альбо па рашэнню Схода ПА. Сябры РК ПА не могуць быць абранымі ў іншыя органы ПА.
Паўнамоцтвы кантралюючага органу спыняюцца з моманту пачатка першага паседжання ізноў абранага складу дадзенага органу.


РАЗДЗЕЛ VІ
СПЫНЕННЕ ДЗЕЙНАСЦІ ПА

1. Спыненне дзейнасці ПА ажыццяўляецца шляхам рэарганізацыі альбо ліквідацыі;
2. Рэарганізацыя ПА ажыццяўляецца па рашэнню Схода ПА;
3. Ліквідацыя ПА ажыццяўляецца па рашэнню Схода ПА альбо па рашэнню суда, у выпадках, устаноўленых заканадаўствам РБ;
4. Ліквідацыя ПА ажыццяўляецца ліквідацыйнай камісіяй, прызначанай Сходам;
5. Ліквідацыйная камісія ацэньвае маёмасць ПА, якую разам са сродкамі арганізацыі выкарыстоўвае па свайму рашэнню на мэты, прадугледжаныя статутам;
6. Рашэнне аб ліквідацыі накіроўваецца ў орган, які зарэгістраваў ПА для выключэння аб'яднання з рэестру грамадскіх аб'яднанняў;
7. Пячатка ПА здаецца ў дзяржаўны орган, які выдаў дазвол на яе выраб. Дакуманты перадаюцца ў архіў па месцу знаходжання ПА.


РАЗДЗЕЛ VІІ.
СІМВАЛЫ ПА

Арганізацыя ПА мае свае сімвалы i атрыбутыку. Галоўныя сімвалы ПА - гэта герб і сцяг.

Герб ПА уяўляе сабой шчыт з выяваю шасціканцовага крыжа белага (срэбнага) колеру. Фон шчыта падзелены на чатыры чатырохкутнікі - правы верхні і левы ніжні - чорнага колеру, левы верхні і правы ніжні чырвонага колеру.

Сцяг ПА уяўляе сабой палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных каляровых палос роўнай шырыні: верхняй - белага колеру, сярэдняй - чырвонага, ніжняй - чорнага колеру; у вертыкальным становішчы палосы размешчаны ў наступным парадку (з лева на права): белая, чырвоная, чорная.

Чаму бела - чырвона - чорны?
Белы колер - гэта знак нашай Свабоды, знак нашай любові да Бацькаўшчыны, чысціні нашых думак і пачуццяў.
Чырвоны колер - знак нашай еднасці, ён таксама ўвасабляе ідэю барацьбы за нацыянальную, палiтычную i сацыянальна-эканамічную свабоду беларусаў.
Чорны колер - гэта знак нашай глебы, сiмвал ахвярнасці i вернасці нашым ідэалам.

Такім чынам, на нашым сцягу мы чытаем словы:
- на белым - наша Свабода!
- на чырвоным - наша Еднасць!
- на чорным - наша Вернасць!

Колеры і сімвалы, выкарыстаныя ў сімволіцы арганізацыі, з'яўляюцца традыцыйнымі для беларусаў.

 

Хостинг от uCoz