Надвор'е:
Сябры:

УВАГА МЫ ПЕРАЕХАЛІ Сюды





Час праверкі пашпартоў скароціцца да 1 хвіліны

Памежнае ведамства завяршае працэс стварэньня адзінай інфармацыйнай сеткі. Яна аб’яднае ўсе пункты пропуску. Для грамадзянаў працэдура перасячэньня мяжы максымальна спросьціцца. Пашпарт будзе сканавацца і такім чынам правярацца на сапраўднасьць. Зьвесткі пра ўладальніка аўтаматычна трапяць у агульную інфармацыйную сетку.



Бі-Бі-Сі: Калі б Глеб гуляў за нашу зборную, уся Англія была б шчасьлівай

Найлепшым футбалістам суботняга матчу 15‑га туру чэмпіянату Англіі «Астан Віла» — «Арсэнал» быў прызнаны беларускі легіянер «кананіраў» Аляксандар Глеб. У камэнтары ВВС пасьля гульні было сказана: «У нас да гэтага гульца толькі адзіная прэтэнзія. Яна ў тым, што ён не нарадзіўся брытанцам. Гуляй Глеб за нашу зборную, уся Англія была б шчасьлівая». У прэ'мер-лізе "Арсэнал" ідзе на першым месцы, апярэджваючы супернікаў на некалькі пунктаў. Наша ніва



Дзень Герояў
Актывісты Правага Альянсу адзначылі і ўшанавалі памяць паўстанцаў Слуцкага збройнага чыну. Увечары, 25 лістапада у Слуцку, другая група альянсаўцаў правяла шэраг мерапрыемстваў у гонар слуцкіх паўстанцаў. Жыхарам гораду былі раздадзеныя некалькі сотняў улётак з інфармацыяй аб гераічных падзеях лістападу – сьнежню 1920 году. А 19 гадзіне, пад сьцягамі Правага Альянсу, да будынку Слуцкай Рады (краязнаўчага музэю), падыйшла калёна з некалькіх дзясяткаў маладых нацыяналістаў. Пасьля ускладаньня вянку з надпісам: ”Героям Айчыны – ад Правага Альянсу” і кароткай прамовы Юрася Карэтнікава, пад рэха лёзунгаў – “Слава Айчыне! – Героям Слава!” - прагучалі залпы сьвяточнага салюту ў гонар змагароў за волю Беларусі.Далей, удзельнікі імпрэзы прайшліся ўрачыстым шэсьцем з палаючымі фаерамі па цэнтральнай вуліцы гораду. Шэсьце віталася мясцовымі жыхармі і праяжаючымі кіроўцамі, сьведкамі акцыі. Відэа:
Правы Альянс і надалей будзе ўшаноўваць памяць герояў паклаўшых жыцьці за Радзіму Беларусь, а таксама спрыяць адраджэньню беларускае дзяржаўнасьці заснаванай на ўласнай гісторыі і нацыянальных каштоўнасьцях.
Слава Айчыне! Героям Слава!



Махінацыі на ЗАТ "Бабруйскмэбля"
На сайце газеты «Наша ніва» з'явіўся допіс нашага зямляка пад нікам Danik, ў якім распавядаецца аб махінацыях кіраўніцтва ЗАТ "Бабруйскмэбля" Сярэдні заробак простага рабочага на прадпрыемстве не дасягае 150 даляраў, а 15 % заробкаў выдаюць карткамі ў якасці натуральнай аплаты. Работнікі вымушаныя падрабляць пасля працоўнага дня да ночы, кантрактная сыстэма вельмі выгадна кіраўніцтву, а само кіраўніцтва зарабляе на жыццё камандзіровачнымі. Гэта адбываецца па наступнай схеме: ЗАТ "Бабруйскмэбля" адпраўляе ў «далёкае замежжа» дэлегацыю з трох чалавек: генэральнага дырэктара, камэрцыйнага дырэктара і дырэктара фабрыкі мяккай мэблі. Мэты камандзіроўкі засвойванне новых рынкаў збыту. Вядома, што аб мэце камандзіроўкі забываюць пасля пераходу мяжы, але камандзіровачныя ідуць на асабісты рахунак «прамысловых турыстаў». Такім чынам кіраўніцтва прадпрыемства зарабляе на жыццё камандзіровачнымі. Пры гэтым на прадпрыемстве вядзецца цкаванне іншадумцаў, нават не ў палітычным сэнсе.




За верасень сярэднестатыстычны бабруйчанін зарабіў больш 700 тыс. рублёў.
Паказальна, што заробкі ў розных галінах эканомікі адрозніваюцца ў разы. Калі звярнуцца пастулатаў рынкавага сацыялізма у адпаведнасці з якімі жыве кіраўніцтва нашай краіны, то найболей аб'ектыўнай мерай працы з'яўляюцца заплачаныя за яе грошы. Зыходзячы з гэтага, паспрабуем разабрацца, хто жа сёння найболей каштоўны. Чытаць далей



Галасуйма за Бел-Чырвона-Белы сьцяг для ICQ! Калі ТАБЕ абрыдла бачыць БСССэраўскі сьцяг у сябе ў асьцы, калі ЦЯБЕ калоціць ад таго, што нас называюць 'Belorussians' а не 'Belarusians' - галасуй! Дашлі гэту спасылку сваім сябрам у асьцы і ня толькі! Жыве Беларусь!!!!!! http://www.icq.com/boards/view_messages.php?tid=30227&topic_id=2045098




Каталог TUT.BY Rating All.BY