МІЛІНКЕВІЧ Аляксандр. Адзіны Песьні Свабоды Мультфильмы о Лукашенко и не только...







ПРАВЫ АЛЬЯНС БАБРУЙСК БІБЛІЯТЭКА

Зімовы дзень


Мне падабаецца зімовы ясны дзень. Сонца. Такі рэдкі госць зімой. Снег. Буры, брудны, прыстае да ботаў, гарадскі снег! Зямля! Не глядзі на яе зімой ў адлігу перад абедам. Хто ж вінаваты ў тым, што нейкі сабака пад’еў раней за цябе?! Горад! Незвычайна пачварны, абшарпаны і занядбаны, любы мой горад, ты ў гэты зімовы ясны дзень! Людзі! Людзі, здаецца, змяняюцца таксама, як і надвор’е. Не верце сіноптыкам: на іх яно таксама ўплывае. Людзі… Гэта, пэўна, тое рэдкае, але радыяктыўнае Сонца слепіць іх. І краявід з маіх вокан не выклікае захаплення. Мы аптымісты. Сляпыя-сонныя-радыяктыўныя-брудныя-небяспечныя… Мы глядзім на Сонца ў зімовы ясны дзень і трапляем у сабачае гаўно. .

люты 2006


Каталог TUT.BY Rating All.BY